Протаіерэй Аляксандр Казакевіч служыць ў праваслаўным прыходзе ў гродненскім спальным раёне «Дзевятоўка», а таксама з'яўляецца духоўным настаўнікам в/ч 5522.

Байпол сцвярджае, што бацюшка даносіў на святароў, якія выступілі з асуджэннем гвалту з боку сілавікоў. У прыватнасці, на архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, які «настройвае свой клір супраць дзейнай улады і адкрыта асуджаў дзеянні праваахоўных органаў».

Таксама зазначаецца, што Казакевіч данёс на арганізатараў выканання песні «Магутны Божа» на прыступках галоўнага гарадскога храма — Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора — на ўладыку Арцемія, а таксама на протаірэяў Андрэя Яварца і Георгія Роя.

Больш за тое, у сваіх даносах Казакевіч запэўніваў, што вышэйшыя саны Гродзенскай епархіі, абапіраючыся на падтрымку ніжэйшых святароў, выношваюць намер падтрымаць «каляровую» рэвалюцыю ў Беларусі.

Вядома, што ў выніку, жадаючы пазбегнуць скандалу, архіепіскапа Арцемія ў 2021 годзе адправілі на спачын. А протаіерэй Георгій Рой быў зняты з пасады настаяцеля кафедральнага сабора, а пазней — пасля адкрытага асуджэння поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны — вымушаны быў з-за пагроз яго бяспецы пакінуць Радзіму.

А «айцец Аляксандр» (Аляксандр Казакевіч) працягвае служыць… Але не Богу, а злачыннаму рэжыму.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
64