Фота: Martin Ziemer/Getty Images)
Паліцыя Гамбурга ў сацсетцы Х (былы Twitter), паведамляе, што мужчына затрыманы.
Як піша Bild, ён утрымліваў дачку ў закладніках блізу 14 гадзін.
Раней паліцыя паведамляла, што ў мужчыны можа быць баявая зброя і выбуховыя прылады. Ён патрабаваў вылецець з дзіцем у Турцыю, перамовы з групай ён таксама вёў на турэцкай мове.
***
Мужчына ў ноч на 5 лістапада заехаў на ўзлётную паласу. Ён двойчы стрэліў у паветра, а таксама кінуў з машыны два «кактэйлі Молатава». Сітуацыю кваліфікавалі як захоп закладнікаў.
Раней СМІ паведамлялі, што прычынай інцыдэнту магла стаць спрэчка бацькоў дзяўчынкі аб апецы.
5
0
0
0
7
3