Валер Карбалевіч. Фота: Наша Ніва
Супрацоўнікі САХР з Мінска з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэнняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітолага Валера Карбалевіча разам з жонкай. Іх прымушалі запісаць відэа, але сям'я не згадзілася.
Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат. Вядома, што пары выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі тэлефон: там у «Аднакласніках» нібыта знайшліся падпіскі на «Радыё Свабода».
Таксама перад выходнымі на чарговыя 15 сутак асудзілі бацьку аднаго з самых маладых палітвязняў Мікіты Залатарова — Міхаіла Лапунова.
Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі». Гэта ўжо шосты 15-суткавы арышт запар. Агулам мужчына правядзе за кратамі не менш за 90 сутак — тры месяцы.
Чытайце таксама:
Затрымалі мужчыну, які ездзіў з украінскай стужкай
Васіля Палякова арыштавалі на 15 сутак
Затрымалі студэнта Беларускага інстытута правазнаўства. І высмейваюць сэксуальна