Ліманарый у Мінску. Фота: Sb.by

Ліманарый у Мінску. Фота: Sb.by

Наведаць ліманарый «У рытме нон-стоп» можна з 11:00 да 15:00, паведамляе афіцыйны сайт саду.

Тут можна ўбачыць розныя сарты лімонаў, апельсінаў, мандарынаў, грэйпфрутаў і зрабіць на памяць атмасферныя фота. Сярэдняя працягласць наведвання — 20-30 хвілін.

Білет у ліманарый набываецца асобна на ўваходзе ў Цэнтральны батанічны сад. Патрапіць у аранжарэю можна праз фае галоўнага корпуса.

Як расказалі ў Цэнтральным батанічным садзе, цытрусы аказваюць спрыяльнае ўздзеянне на здароўе чалавека і ўмацоўваюць імунітэт. Не толькі плады гэтых раслін маюць гаючыя ўласцівасці, але і кветкі, і нават лісце. Водар цытрусавых станоўча ўплывае на арганізм чалавека і паляпшае настрой. Лісце цытрусавых утрымоўвае шмат фітанцыдаў і эфектыўна чысціць паветра ад хваробатворных мікробаў і вірусаў.

Ліманарый Батанічнага саду — адзіная ў Беларусі аранжарэя пладовых цытрусавых раслін. Тут сабрана каля 100 сартоў цытрусавых: 60 сартоў лімонаў, 15 сартоў апельсінаў, 10 сартоў мандарынаў і 10 сартоў грэйпфрутаў, а таксама такія рэдкія цытрусавыя, як кінканы (фартунела, кумкват), цытроны, каламандзіны (цытрафартунела).

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0