Вольга Шпілеўская. Скрын перадачы «Клуб рэдактараў»

Вольга Шпілеўская. Скрын перадачы «Клуб рэдактараў»

«Літоўцы ж едуць не толькі па пакупкі. Яны едуць сюды, каб тут пусціць карані, для таго, каб тут застацца, і для таго, каб тут жыць», — заявіла Шпілеўская ў перадачы «Клуб рэдактараў» на БТ.

На яе думку, Астравецкі раён — узорная карцінка, як хацелі б жыць еўрапейцы.

«І зразумела, што для літоўцаў, якія жывуць побач, гэта не вельмі добры прыклад, таму што карцінка кажа сама за сябе.

Ды нават параўноўваць няма чаго. І такіх гісторый, калі літоўскія сем'і зрываюцца з месца, маючы там усё, становіцца ўсё болей. Проста не баяцца, зрываюцца з месца і пераязджаюць на нашу тэрыторыю». 

Але асноўнай прычынай такой цікавасці да Беларусі Шпілеўская, якая раней была ідэолагам Адміністрацыі Лукашэнкі, лічыць не эканоміку.

«Напэўна, у Еўропе мы застаёмся адзіным такім месцам з традыцыйнымі сямейнымі каштоўнасцямі, з нармальнай арыентацыяй, дзе можна выхоўваць нармальных дзяцей», — падсумавала яна.

Пасля зняцця кавідных абмежаванняў літоўцы сапраўды сталі больш ездзіць у Беларусь. Але часцей гэта жыхары прымежных раёнаў, а мэта візіту — наведаць сваякоў. Ездзяць таксама па пакупкі — таннае паліва, цыгарэты, асобныя прадукты.

Чытайце таксама:

«Навошта?» Прапагандысты прызналіся, што стаміліся апраўдваць размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Кіраўніца Беларускага саюза жанчын Шпілеўская: Мы гатовы ісці абараняць радзіму

Стала вядома, ад чаго памёр прапагандыст Мікалай Шчокін

«Памерці за Лукашэнку». Хто такі Мікіта Рачылоўскі, новы твар прапаганды

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
90
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3