Скрыны відэа ў тыкток

Скрыны відэа ў тыкток

Дзяўчына першы год на адпрацоўцы. За верасень яна атрымала 720 рублёў (з іх 103 рублі — даплата маладому спецыялісту). За кастрычнік — 502 рублі (бо 13 дзён была на бальнічным).

Дзяўчына працуе на 1 стаўку, 20 гадзін на тыдзень.

Яе відэа ў тыкток сабрала амаль 100 тысяч праглядаў.

@logodom.by А как вы считаете достаточно ли этого, что бы прожить месяц? С учётом того, что логопеду не дают в гколе никаких пособий и игрушей и всё это надо покупать за свои деньги * сумма указана в беларусских рублях #рекомендации #молодойспециалист #работавшколе #логопед #логопедическиезанятия ♬ оригинальный звук - logodom.by

Многія каментатары дзівіліся: дык вы ж занятыя толькі палову дня, нармальныя грошы для такой загрузкі.

Лагапед патлумачыла: 20 гадзін — гэта толькі заняткі, якія яна праводзіць. Яшчэ 15 гадзін яе нагрузкі — падрыхтоўка да іх і дакументацыя.

«Я павінна напісаць план-канспекты на кожны занятак, а ў мяне іх 8-10 на дзень, падрыхтаваць матэрыял наглядны, падрыхтаваць гульні», — дзеліцца яна. 

Апроч гэтага, трэба напісаць бацькам рэкамендацыі пра тое, што зрабілі з дзіцем і што трэба замацаваць.

«Ды гэта не заробак для маладога спецыяліста. Апрануцца, выплаціць за жыллё, харчаванне, і гэта называецца галеча», — спачуваюць людзі ў каментарах.

«Як мама асаблівага дзіцяці, скажу вялікі дзякуй за вашу працу! Паколькі сама ведаю, якіх нерваў і сіл гэта каштуе», — піша жанчына пад допісам.

Але не ўсе лічаць такі заробак катастрофай.

«Мілыя, мы самі выбіраем сабе прафесію… Ведалі, куды ідзём. Да чаго цяпер скардзіцца… Шмат у каго заробак меншы. Але трэба імкнуцца да большага», — пішуць у адказ.

«На некаторых заводах за гэтыя грошы людзі шчыруюць месяц, у холадзе, гразі… Хто на што вучыўся», — разважаюць.

«Тут зусім не маладыя спецыялісты атрымліваюць 700 р. Жывучы з бацькамі жыць можна, а потым замуж выйдзеш, з мужам будзеце 3000 на дваіх і нормальна, жыць можна», — павучаюць.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак бюджэтнікаў вырас на 39,8 рубля, але «чыстымі» работнік атрымае ўсяго 392 даляры 

Упершыню за паўтара года сярэдні заробак «бруднымі» ўпаў ніжэй за 600 даляраў

«Адміністрацыя хоча, каб мы сачылі за бацькамі». Настаўніца расказала, што цяпер адбываецца ў школах

Як працуе і колькі зарабляе беларуская доктарка ў Чэхіі

Клас
3
Панылы сорам
34
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
21
Абуральна
13