Уцяпляльнік абрынуўся са шматпавярховіка па вуліцы Нёманскай, 37. Пацярпелых няма, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Інцыдэнт пацвердзілі ў дыспетчарскай ЖЭС № 130. Паводле інфармацыі службы, у дзевяціпавярховіку ёсць сваё таварыства 743, яго старшыня займаўся ўцяпленнем будынка.

На месца выклікалі падрадчыкаў, якія раней выконвалі работы. Будынак абгарадзілі. Будзе праводзіцца праверка.

На дадзены момант абломкі прыбралі. За паўтара тыдня арганізацыя, якая рамонтавала гэты дом, абавязваецца ўсё аднавіць.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4