Аляксандр Лукашэнка на Астравецкай АЭС, 3 лістапада 2023 года. Скрыншот з відэа прэс-службы

Аляксандр Лукашэнка на Астравецкай АЭС, 3 лістапада 2023 года. Скрыншот з відэа прэс-службы

Задумвалася, што Астравецкая АЭС будзе пастаўляць электраэнергію ў краіны Балтыі. Аднак Мінск сапсаваў адносіны з імі, яны дайшлі да стану халоднай вайны. У сувязі з гэтым Аляксандра Лукашэнку спыталі наконт экспарту электраэнергіі з БелАЭС.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўсё мае ўласцівасць мяняцца. «І я ўпэўнены, што галоўны прынцып купца — «дзе танней, па якасці нармальна — там і бяры», цытуе яго прэс-служба.

У той жа час Лукашэнка вызверыўся на Літву за пытанні наконт датрымання нормаў бяспекі пры пабудове АЭС і, у прыватнасці, апошняй ноты літоўскага боку ў сувязі з уводам у эксплуатацыю другога энергаблока. 

«Гэта шалёныя даслалі ноту. Народ Літвы ніякага дачынення да гэтых шалёных не мае. Паверце, я ведаю, што там адбываецца. Там вярхоўка жыве сама па сабе. Ведаю нават дзядуляў і бацькоў тых, хто сёння кіруе Літвой», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў свой час запрашаў спецыялістаў з закрытай у Літве Ігналінскай АЭС прыязджаць у Беларусь.

«Але яны па камандзе пэўных людзей з-за акіяна праводзілі іншую палітыку. Гэта ўжо не першая нота. Хай шлюць. У нас месца ва ўнітазах хапае. Таму няхай дасылаюць», — сказаў Лукашэнка. 

Лукашэнка таксама выказаўся наконт перспектыў нармалізацыі адносін з Захадам, і Польшчай ды Літвой у прыватнасці, пасля змены ўлады ў Польшчы.

«Але гэта не значыць, што заўтра там зменіцца палітыка ў дачыненні да Беларусі. Па закрытых каналах мы з імі размаўляем, яны выстаўляюць мне нейкія ўмовы: «Ты там гэтага адпусці, гэтага адпусці». Ён закон парушыў, як я яго адпушчу, — але намякнуў, што ўсё-такі адпусціць палітзняволеных можа, але яму мала за гэта прапаноўваюць. — Для гэтага маюць быць пэўныя ўмовы. Мы суверэнная незалежная дзяржава. Мы будзем праводзіць тую палітыку, якая ў інтарэсах нашага народа. Вось гэтым усё сказана. Калі яны гатовыя на гэта, заўтра мы гатовыя паціснуць адно аднаму руку ў любым месцы і гатовыя з імі супрацоўнічаць».

Клас
6
Панылы сорам
44
Ха-ха
52
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
116

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?