Архіўнае фота. Уладзімір Пуцін, 18 кастрычніка 2023 года. Фота: Contributor / Getty Images

Архіўнае фота. Уладзімір Пуцін, 18 кастрычніка 2023 года. Фота: Contributor / Getty Images

3 лістапада Уладзімір Пуцін сустрэўся з членамі Грамадскай палаты Расіі — кішэннага органа, які мусіць рэпрэзентаваць грамадскасць. Коратка пераказваем, пра што ён казаў. Цытаты скарочаныя, але дакладна перадаюць сэнс прамоўленага.

Расія ператвараецца з бензакалонкі ў самадастатковую краіну з перапрацоўчай вытворчасцю, цяпер яна складае 43% у структуры эканомікі.

Аляксандр Неўскі ездзіў у Арду, кланяўся ардынскім ханам, каб эфектыўна супрацьстаяць нашэсцю Захаду. Таму што ардынцы паводзілі сябе нахабна, але яны не чапалі нашай мовы, традыцыі, культуры, на што прэтэндавалі заходнія заваёўнікі. Менавіта за гэты выбар мы шануем Неўскага як святога.

У складзе Расійскай імперыі ніякай Украіны не было. У перыяд СССР Украіну сфармавалі ў значнай ступені за кошт расійскіх зямель, але ўрэшце там абвясцілі, што расійскі народ не з'яўляецца карэнным. Гэта поўная анархія.

Калі б у нас нармальна складваліся адносіны з братняй Украінай, нікому б у галаву не прыйшло ажыццяўляць дзеянні, звязаныя з Крымам. Але трэба было людзей абараняць ад гэтай мразі нацысцкай. Тое ж самае потым і з Данбасам пайшло, і з Наваросіяй.

Нам трэба зрабіць усё, каб уваходжанне гэтых тэрыторый у РФ было плаўным, натуральным, і людзі як мага хутчэй адчулі вынік. Новыя рэгіёны для нас не новыя, яны нашы гістарычныя тэрыторыі. У Расіі не было іншага выбару, акрамя як пачаць спецаперацыю. Да моманту пачатку СВА на Расію ўжо напалі, прыйшлося расчахліць аўтамат у адказ.

Клас
3
Панылы сорам
35
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
57