Фота: president.gov.by

Фота: president.gov.by

Адносіны Беларусі з суседнімі Літвой і Польшчай несумненна будуць адноўленыя ў будучыні. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з працоўным калектывам БелАЭС, піша БелТА.

«Асноўны прынцып — суседзі не могуць жыць дрэнна, яны ад бога, іх не выбіраюць. Бывае рознагалоссе, сваркі, гэта мінучае», — сказаў ён.

Паведамляецца, што Лукашэнка выказаў упэўненасць, што прыйдуць часы, калі адносіны будуць адноўлены.

Апошнія тыдні Аляксандр Лукашэнка крыху скарэктаваў сваю рыторыку ў адносінах да краін Захаду. У мінулую пятніцу ён пахваліў палякаў за тое, што яны прагаласавалі за апазіцыю на выбарах, павіншаваў народы Аўстрыі і Чэхіі, заявіўшы: «няпростыя часы пройдуць, і мы з патроенай сілай адновім узаемадзеянне». Падчас візіту ў Мінск кіраўніка МЗС Венгрыі Петэра Сіярта ён назваў сябе «заўзятым прыхільнікам захавання ЕС».

Разам з тым сёння Следчы камітэт заявіў, што ў дачыненні да службовых асоб Латвіі заведзеныя крымінальныя справы за смерць на мяжы мігрантаў.

«Найміты ў форме на латвійскай мяжы вызначыліся сваёй асаблівай жорсткасцю і азвярэннем у адносінах да мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны Еўрасаюза праз Прыбалтыку. У парушэнне патрабаванняў міжнародных дагавораў (…) паслядоўнікі еўрафашызму на сістэмнай аснове ажыццяўляюць незаконную дэпартацыю, акты жорсткасці і гвалту, узброенае выцясненне, катаванні і здзекі ў дачыненні да iншаземцаў. Некаторыя ахвяры паміраюць у спробах перасячы мяжу, а іх целы выкідваюць за плот карныя батальёны Еўрасаюза», — заявіў СК.

Адначасова ў дзяржаўных СМІ Беларусі і ў каналах, звязаных з сілавымі структурамі, працягваецца распальванне варожасці да Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і краін Захаду ў цэлым. Ажыццяўляюцца і дзеянні, накіраваныя на шкоду краінам Захаду і іх інтарэсам, у прыватнасці, ідуць правакацыі на мяжы з удзелам нелегальных мігрантаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў, што ён заўзяты прыхільнік ЕС

Кіраўнік МЗС Венгрыі: Мы заўсёды будзем захоўваць каналы камунікацыі з Беларуссю

Лукашэнка намякнуў, што гатовы гаварыць з палякамі

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6