Пул першага

Пул першага

Ён згадаў, што да такіх святаў у савецкія часы народу рабілі падарункі — уводзілі ў строй знакавыя аб'екты. Так гэтая традыцыя захавалася і ў Беларусі.

Лукашэнка зазначыў, што ён быў ініцыятарам будаўніцтва БелАЭС, таму ён сёння прыехаў у Астравецкі раён, каб паднесці людзям гэты падарунак.

Ён падкрэсліў, што будаўніцтва БелАЭС у тым ліку дапамагло «ўдыхнуць жыццё ў гэты паўночна-заходні край».

«Я разумеў, што няма перспектывы без чыстай энергіі, без электрычнасці мы не зможам развівацца», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ў яго спыталі наконт будаўніцтва другой АЭС. «Што такое другая станцыя? Гэта падваенне магутнасці. І сёння я на ўзроўні дыскусій закідваю ў грамадства гэтую тэзу. Рашэнне не прынята. Калі будзем будаваць, я вам паведамлю. І параюся, перш чым прыняць рашэнне», — сказаў ён.

Нагадаем, у аўторак Лукашэнка заявіў, што Беларусь паставіла пытанне аб кампенсацыях у сувязі са змяшчэннем тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС.

«У нас трохі зрушыліся тэрміны ўводу ў эксплуатацыю атамнай станцыі праз расійскі бок. Натуральна, па дамове мы паставілі перад імі пытанне аб кампенсацыях. Гэтага хаваць не трэба. Нічога там надзвычайнага не было. Але такія пытанні былі пастаўленыя ў сувязі з тым, што парушаныя тэрміны ўводу станцыі, і адказнасць за гэта нясе расійскі бок. Яны нам прапанавалі варыянты і па цане на свежае ядзернае паліва — як для расіянаў, як для сваіх станцый. І тэрмін гарантыйны на пяць гадоў (на асноўныя вузлы)», — адзначыў 31 кастрычніка Лукашэнка.

Працы па ўзвядзенні БелАЭС у Астравецкім раёне пачаліся ў 2011 годзе. Расія ў 2011 годзе выдала Беларусі крэдыт $10 млрд, які пакрываў 90% выдаткаў на будаўніцтва. Першапачаткова было заяўлена, што першы энергаблок увядуць у строй у канцы 2019-га. Але ў выніку запусцілі ў лістападзе 2020 года. Другі блок планавалі запусціць у 2021 годзе, але ў выніку ён быў запушчаны ў прамысловую эксплуацыю толькі ўчора.

Чытайце таксама:

БелАЭС абышлася ў 5,36 мільярда даляраў — Мінфін РФ

Лукашэнка: Беларусь паставіла перад Расіяй пытанне аб кампенсацыях у сувязі са ссоўваннем тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС

«Асноўныя этапы будаўніцтва Беларускай АЭС прыйшліся на няпросты перыяд». «Расатам» выказаўся адносна прэтэнзій Лукашэнкі

Другі энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5