Дзеці глядзяць на фатаграфіі ізраільцян, выкрадзеных ХАМАС, падчас мітынгу салідарнасці з Ізраілем і тымі, хто ўтрымліваецца ў закладніках у Газе, у Бухарэсце (Румынія), у чацвер, 2 лістапада. Фота: Vadim Ghirda / AP

Дзеці глядзяць на фатаграфіі ізраільцян, выкрадзеных ХАМАС, падчас мітынгу салідарнасці з Ізраілем і тымі, хто ўтрымліваецца ў закладніках у Газе, у Бухарэсце (Румынія), у чацвер, 2 лістапада. Фота: Vadim Ghirda / AP

«Мы хочам, каб гэтыя людзі вярнуліся дадому. І, акрамя таго, мы хочам, каб нашы зняволеныя цяпер адправіліся дадому. Таму я думаю, што цяпер мы гатовыя пайсці на кампраміс», — сказаў ён.

Паводле яго, гаворка ідзе пра вызваленне як цывільных асобаў, так і вайскоўцаў.

Хамад таксама заклікаў Ізраіль спыніць «агрэсію» супраць палесцінскага народа, з ягоных слоў, пасля гэтага бакі змогуць размаўляць аб вызваленні закладнікаў і зняволеных.

Пры гэтым прадстаўнік ХАМАС падкрэсліў, што групоўка мае намер «працягваць [барацьбу] супраць акупацыі», паколькі на гэта ёсць «законнае права».

ААН у ліпені паведамляла, што ў ізраільскіх турмах знаходзяцца 5 тысяч палесцінцаў, у тым ліку 160 дзяцей, прыкладна 1100 з іх былі затрыманыя без выстаўлення абвінавачванняў або суда.

Чытайце таксама:

Ізраільская армія заявіла, што горад Газа акружаны

Армія абароны Ізраіля вызваліла 19-гадовую закладніцу, узятую ў палон баевікамі ХАМАС

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3