«Навошта на фюзеляжы або пад крылом паветранага судна ў турбіне шукаць яўрэя? Вось вам цяпер смешна, у мяне, калі я першы раз убачыў, таксама была ўсмешка на твары. А потым стала страшна. <…> Над намі ж увесь свет смяецца дзякуючы вось гэтым прайдзісветам», — цытуе яго РБК..

Ён таксама заявіў, што вымаўленае ім слова «мярзотнікі» не адносілася да тых, хто знаходзіўся ў аэрапорце. «Вось гэтыя мае эпітэты, яны адносяцца да тых, хто гэта арганізаваў. Да тых, хто павёў туды людзей», — дадаў Мелікаў.

Нагадаем, у ноч на 30 кастрычніка ў Дагестане прайшлі пратэсты пад антысеміцкімі лозунгамі, пагромшчыкі ўварваліся ў аэрапорт Махачкалы. Частка пратэстоўцаў выбегла на ўзлётную паласу, калі туды прыляцеў рэйс з Тэль-Авіва.

Кіраўнік Дагестана Мелікаў абвінаваціў «здраднікаў і бандэраўцаў» з Украіны ў арганізацыі беспарадкаў у аэрапорце Махачкалы.

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
76
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3