Беларускія вайскоўцы за калючым дротам. Фота: «Наша Ніва»

Беларускія вайскоўцы за калючым дротам. Фота: «Наша Ніва»

Інфармацыя, на якой заснаваны аналіз, тычыцца перыяду з 2018 па 2022 год. У разлік бралася колькасць прададзеных за мяжу адзінак стралковага і іншых відаў зброі, а таксама колькасць экспартаванага вайсковага абсталявання і паслуг.

Паводле рэйтынга, Беларусь па продажы зброі займае 20-е месца ў свеце.

«Беларусь уваходзіць у топ-20 краін, якія экспартуюць больш за ўсё зброі ў свеце з доляй каля 0,33% у агульным сусветным экспарце ўзбраенняў за перыяд з 2018 па 2022 год. Увесь гэты перыяд Сербія была найбуйнейшым імпарцёрам зброі з Беларусі, атрымаўшы каля 33% ад яе агульнага аб'ёму экспарту ўзбраенняў», — піша партал Insider Monkey са спасылкай на даныя Стакгольмскага міжнароднага інстытута па вывучэнні праблем свету.

У топ-30 рэйтынга Беларусь абагнала такія краіны, як Іран (28 месца), Індыя (27 месца) і Бразілія (23 месца). На адну пазіцыю Беларусь адстала ад Польшчы (19 месца) і на тры пазіцыі — ад Украіны (17 месца).

Самай буйной у свеце дзяржавай па экспарце ўзбраенняў, паводле спіса, сталі ЗША. На другім месцы ідзе Расія, а замыкае топ-3 Францыя.

Чытайце таксама:

Прапагандысты трыумфуюць: армія Беларусі — 12-я ў свеце. Але ёсць нюанс

«Верхняя пятля правай часткі варот адарвалася, і вароты ўпалі на старшага лейтэнанта». Belpol даведаўся пра будні «12-й арміі свету»

Ядзерная гульня Пуціна і Лукашэнкі: у чым жа будзе роля беларусаў і якія могуць быць яе наступствы?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8