Наталля і Антон

Наталля і Антон

Маладыя расказалі сваю сумную гісторыю. Наталля раней правяла ў анкацэнтры некалькі месяцаў са сваёй дачкой.

«У Бараўляны мы трапілі ў канцы 2020-га. Арыяне быў усяго год і месяц, калі нам паставілі страшны дыягназ «міелабласны лейкоз», — прызналася Наталля. Тады жанчыне з дачкой дапамагалі валанцёры з KinderVita.

На жаль, у верасні 2021-га дзяўчынкі не стала… У памяць пра Арыяну жанчына нават дату вяселля (20 кастрычніка) абрала так, каб яна была побач з днём нараджэння дачкі (19 кастрычніка).

«Нам хацелася не проста сабраць цацкі і перадаць іх у анкацэнтр, але і прыцягнуць увагу іншых да таго, як важна падтрымліваць дзетак, якія там лечацца», — расказала Наталля.

27 кастрычніка муж і жонка перадалі валанцёрам KinderVita сабраныя падарункі. Ад сябе пара дакупіла яшчэ сродкаў гігіены. Наталля і Антон шчыра спадзяюцца, што іх унёсак камусьці дапаможа знайсці сілы, каб рухацца далей да перамогі дзеля сябе, родных і памяці пра тых, каму гэта не ўдалося.

KinderVita — дабрачынная арганізацыя, якая дапамагае дзецям у Бараўлянах і ў анкааддзяленнях у Гомелі і Магілёве. Валанцёры падтрымліваюць хворых дзяцей сродкамі гігіены, спецхарчаваннем і цацкамі. Усё неабходнае падбіраецца індывідуальна, улічваючы ўзрост, просьбы і інтарэсы дзіцяці.

Чытайце таксама:

«Тут сапраўды выглядае так, што настаўнікі любяць дзяцей». Беларуска расказала, як вучыць у Польшчы дачку з аўтызмам

Пяць вядомых беларускіх мам расказалі, што б хацелі ведаць да нараджэння дзіцяці

«Цэрбер вялікім нажом разразае мне твар». Студэнтка Ася Булыбенка — пра самае цяжкае зняволенне пасля зняволення, спробу суіцыду і вяртанне да жыцця

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0