Чорны дрозд шукае сярод лісця чарвякоў. Фота: @ptushkafota

Чорны дрозд шукае сярод лісця чарвякоў. Фота: @ptushkafota

 

Апалае лісце — гэта натуральнае ўгнаенне! Гэта ежа для дажджавых чарвякоў, казурак, грыбоў і мікробаў. Акрамя таго ў апалым лісці зімуюць вусені, багоўкі, а таксама процьма смачных казурак, якіх любяць птушкі. Салаўі ўвесну выкарыстоўваюць леташняе лісце ў гняздзе.

Чалавек адбірае ў прыроды ўсё больш тэрыторый. Таму варта пакідаць куточкі дзікай прыроды як на лецішчах, так і ў гарадскім асяроддзі.

У нашых гарадах лісце прыбіраецца паміж праезнай часткай і тратуарамі, а таксама паміж тратуарамі, будынкамі, збудаваннямі і на іншых азялененых тэрыторыях на 10 м да тратуара ці праезнай часткі (калі няма тратуара). На жаль, адпаведная пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі №1 ад 13 студзеня 2020 года не абмяжоўвае апетыты камунальнікаў і яны могуць зачысціць усё лісце. Але варта ім нагадваць, што гэтага рабіць ад іх не патрабуецца.

У парках, скверах, на бульварах, у гаях і садах лісце прыбіраецца на 5 м ад сцежак. Двары і месцы агульнага карыстання выхайваюцца поўнасцю. 

Хочаш прывабіць птушак на свой падворак? Пакінь апалае лісце — і твой сад узнагародзіць цябе бурлівым птушыным (і не толькі) жыццём!

Чытайце таксама:

Жыхарка Ашмянаў у адзіночку выцягнула шчупака вагой 10 кілаграмаў, хоць дзень з раніцы не задаўся

У заказніку ў Браслаўскім раёне знайшлі незвычайныя грыбы. Там мяркуюць, што гэта рэдкі від — чорныя лісічкі

Мёд, балоты і дубы. Дзе і як адпачыць на Палессі восенню?

«Вы проста афігееце, што ў нас такое ёсць». Сябры-фатографы стварылі кнігу аб прыгажосці беларускай прыроды

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0