Выданне ўдакладняе, што ваяваў беларус у складзе 150-й дывізіі, 102-га палка, 3-га батальёна, 9-й роты УС РФ. У палон здаўся сам байцам 17-й брыгады ў раёне Бахмута Данецкай вобласці.

На старонках у сацсетках Запека ўказаў, што скончыў светлагорскую школу № 3. Паводле інфармацыі «Кіберпартызан», мужчына рэгулярна трапляў у прыгоды ў родным горадзе: з 2012 да 2019 года яго 13 разоў прыцягвалі за дробныя правапарушэнні, часцей за ўсё за знаходжанне ў пʼяным выглядзе, піша «Флагшток».

Адзін раз Запека трапіўся на крадзяжы прадуктаў з крамы, а таксама быў прыцягнуты да адказнасці за пашкоджанне ўваходных дзвярэй у кватэру.

Верагодна, у Расіі ён апынуўся ў зняволенні. Менавіта ў расійскіх калоніях, нягледзячы на ​​грамадзянства, ПВК вярбуюць салдат для вядзення баявых дзеянняў.

Ад пачатку навучання Запекі да здачы ў палон на фронце прайшло ўсяго каля чатырох месяцаў.

Клас
5
Панылы сорам
22
Ха-ха
14
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
12