Аляксей Чарнышоў. Фота: «Нафтагаз Украіны»

 Аляксей Чарнышоў. Фота: «Нафтагаз Украіны»

Кіраўнік «Нафтагаза» адзначыў, што Украіна гатовая ўжо адмовіцца ад транзіту газу. Аднак працягвае транзіт выключна для падтрымкі еўрапейскіх калегаў. 

«Не існуе іншых прычын, але мы не можам пазбавіць сёння некаторыя краіны ЕС, якія, дарэчы, зʼяўляюцца нашымі партнёрамі, магчымасці атрымліваць блакітнае паліва і рыхтавацца да зімы», — сказаў Чарнышоў.

Ён дадаў, што ЕС плануе цалкам адмовіцца ад спажывання расійскага газу да 2027 года, таму не настойвае на працягу ўкраінскага транзіту.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0