Капітан каманды Дыяна Сібуль. Скрыншот відэа

Капітан каманды Дыяна Сібуль. Скрыншот відэа

У фінале прагучалі два пытанні з Беларусі.

Першае пытанне было ад школьніка з Гомеля Мікіты Раманава. Знатакам вынеслі рэпрадукцыю карціну Іллі Рэпіна «Паненкі сярод кароў», якую мастак напісаў у 1896 годзе ў сваім маёнтку «Здраўнёва» пад Віцебскам.

Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

На карціне намаляваныя тры родныя сястры ў прыгожых строях.

Пытанне гучала так: «Бацька гэтых дзяўчат у канцы XIX стагоддзя так захапіўся сельскай гаспадаркай, што меў у гаспадарцы 75 гектараў зямлі, 45 гектараў лесу, 40 галоў жывёлы і нават складаў табліцы севазвароту. Хто гэты чалавек?».

Знатакі падумалі, што раз у тэксце згадка пра табліцы, то гэта Дзмітрый Мендзялееў.

Правільны адказ: гэта быў сам Ілля Рэпін. А пытанне было фактычна з разраду «невядомае пра вядомых». Гомельскі школьнік выйграў 100 000 расійскіх рублёў (на сёння гэта 3418 беларускіх).

Таксама прагучала пытанне ад мінскага доктара Аляксея Несцерава.

Знатакам вынеслі «старажытную кавамолку» (фактычна гэта турка з насыпанымі ў яе зернямі кавы і таўкачык).

Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Пытанне гучала наступным чынам: Ігар Сенчанка, аўтар кнігі па гісторыі Катара сцвярджае, што такая рэч служыла не толькі для свайго непасрэднага прызначэння, але ў ранейшыя часы выконвала яшчэ адну функцыю. І гэта рэч знаходзіцца за кулісамі. Што знаходзіцца за кулісамі?

Знатакі адказалі, што гэта барабан, бо гук драблення кавы нагадвае гук барабана.

Насамрэч гук драблення кавы быў настолькі чутны ў горадзе з раніцы з розных дамоў, што гэта служыла будзільнікам. Аляксей Несцераў атрымае 100 000 расійскіх рублёў (3 418 беларускіх).

Знатакі прайгралі з трэскам 1:6, прычым адзіны адказ яны далі толькі з дапамогай клуба.

Таксама нагадаем, што частка гульцоў пакінула клуб пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Кацярына Мерамінская, якая пакінула клуб, сказала ў інтэрв'ю «Настоящему времени», што станам на пачатак восені маскоўскі элітарны клуб пакінулі 12 чалавек. Гэта Аляксей Самулёў, прызнаны ў Расіі замежным агентам і абвешчаны ў вышук Раўшан Аскераў, Мікалай Крапіль, Дзяніс Галіакпераў, беларуска Дар'я Салавей ды інш.

Гуляла гэтай восенню (гэта была першая гульня серыі) каманда кіраўніка беларускай версіі «Што? Дзе? Калі?» Алеся Мухіна, і яна таксама разгромна прайграла 1:6.

Чытайце таксама:

Супраць адваката і былога знатака Іллі Новікава ў Расіі завялі справу аб дзяржздрадзе

Беларуска Алена Повышава заваявала «Крыштальную саву» на «Што? Дзе? Калі?»

Як Казлоў, Паташоў і іншыя знаўцы «Што? Дзе? Калі?» падтрымліваюць Пуціна ў вайне

Гульню «Што? Дзе? Калі?» ўпершыню за доўгі час паказалі не ў жывым эфіры. Магчыма, баяліся паўтарэння сітуацыі з плакатам

«Гэта была чыста амерыканская гульня, якая робіцца на касцях удзельнікаў». Барыс Бурда — пра «Што? Дзе? Калі?», яе вядучых і гульцоў

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
20