Ілюстрацыйнае фота: kapterka.com.ua

Ілюстрацыйнае фота: kapterka.com.ua

У Пінскім раёне затрымалі пажылога вяскоўца за дэманстрацыю «пратэснай сімволікі». Ён быў на паляванні ў куртцы з бел-чырвона-белай нашыўкай. Пенсіянер атрымаў буйны штраф, піша «Люстэрка» са спасылкай на пастанову суда.

Інцыдэнт адбыўся 1 кастрычніка. Як вынікае з пратакола міліцыі, пенсіянер правёў «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» каля 9 гадзіны зранку ў лесе.

«Пры правядзенні палявання на дзікіх жывёл з мэтай выказвання пратэсту супраць дзейнай улады, ажыццяўляў адзіночнае пікетаванне з выкарыстаннем пратэснай сімволікі, а менавіта, ажыццяўляў паляванне з эмблемай у выглядзе бел-чырвона-белага сцяга на правым рукаве курткі», — гаворыцца ў пратаколе.

Якім чынам пра гэта даведаліся сілавікі, незразумела. Магчыма, хтосьці выклікаў на «парушальніка» міліцыю падчас палявання або перадаў яго фота пазней.

Суд адбыўся 13 кастрычніка. Пажылы мужчына прызнаў сябе вінаватым. Паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП яму прызначылі штраф 1480 рублёў. Яго мабільны тэлефон да выплаты штрафу ўзялі пад арышт.

Чытайце таксама:

У Шклове вынеслі прысуд Дзянісу Хахлову. Яго Расія раней выдала Беларусі

Гадзіннікі Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну з другой спробы

Андрэй Пачобут знаходзіцца ў ШІЗА і не атрымлівае неабходных лекаў

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
42