Паводле інфармацыі кітайскага боку, у студзені — верасні 2023 года сукупны аб'ём імпарту Кітая па таварнай пазіцыі «ўгнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў 3,62 млрд даляраў (папярэднія даныя). Пры гэтым у студзені — верасні мінулага года кошт імпарту складаў 3,25 млрд даляраў, а за такі ж перыяд 2021 года — 1,50 млрд даляраў.

Галоўным пастаўшчыком калійных угнаенняў на кітайскі рынак выступае Беларусь. Па выніках дзевяці месяцаў 2023 года Кітай заплаціў за імпарт беларускага калію каля 1,25 млрд даляраў (+505 млн даляраў да ўзроўню студзеня — верасня 2022 года).

Акрамя Беларусі, у тройку лідараў увайшлі Расійская Федэрацыя (740,0 млн даляраў) і Канада (537,5 млн даляраў). 

Чытайце таксама:

«Гледзячы ў крывое люстэрка, мы краіны не ўтрымаем». Лукашэнка заявіў, што ўрад яму хлусіць. Гэта не першая атака на Галоўчанку

Здаецца, Лукашэнка збіраецца азалаціць некага на ўгнаеннях. Галоўчанка спрабаваў перашкодзіць

Пастаўкі беларускага калію «ідуць па плане», з іх аплатай складаней

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
21