Гарадская камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва прыняла рашэнне не пераназываць плошчу Арджанікідзэ.

Раней ініцыятыўная група прапанавала свой варыянт: плошча свяціцеля Георгія Каніскага. Цягам месяца праходзіла грамадскае абмеркаванне.

Аднак, як паведамляюць афіцыйныя ўлады, жыхары горада «скептычна паставіліся да магчымага перайменавання. Большасць галасоў была за ранейшы варыянт».

Таму меркаванне членаў камісіі пры абмеркаванні пытання «супала з меркаваннем гараджан. Плошча Арджанікідзэ назвы не мяняе».

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1