У адным з віцебскіх ЖЭУ на пытанне пра зімовую касавіцу адказалі будзённа:

«Значыць, такое ўказанне зверху».

«Сітуацыя сапраўды смешная, — заўважылі суразмоўцы. — Майстру сказалі, а той дворніку загадаў. І што тут зробіш?»

У жыллёвым рамонтна-эксплуатацыйным трэсце Віцебска, якому падпарадкоўваюцца ўсе ЖЭУ горада, запэўнілі, што сезон пакосу ўжо завершаны, а інвентар здадзены на кансервацыю. 

Па словах аршанскіх камунальнікаў, касіць траву ў снег выпраўляюць, калі не закрыты нейкі ўчастак.

Напрыклад, быў заказ выкасіць падворак ці «збіць траву» ўздоўж ходнікаў, але яго не выканалі, бо зламаўся рыштунак ці не было паліва.

«Адрамантаваліся, заправіліся — і на працу. Снег ці дождж — работнікі на ўчастак», — патлумачылі камунальнікі.

Глядзіце таксама:

У Жодзіне камунальнікі імітавалі касьбу па жоўтай лістоце, бо «атрымалі заданне з пэўным аб'ёмам працы» ВІДЭА

«Белдзяржстраха» амаль 14 тысяч рублёў за кватэру. Яе цягам двух месяцаў залівала двойчы

У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі

Клас
1
Панылы сорам
25
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?