Брамбі. Фота: Wikimedia Commons

Брамбі. Фота: Wikimedia Commons

Па словах уладаў, рашэнне было прынята пасля кансультацый з грамадскасцю. Коней будуць адстрэльваць з паветра. За тры гады іх павінна застацца не больш за тры тысячы — пры цяперашніх 18,8 тысячы, паведамляе Руская служба «Радыё Свабода».

Брамбі «могуць стаць вырашальным фактарам», які прывядзе да знікнення шасці відаў жывёл і двух відаў раслін, лічаць улады. На іх думку, найлепшы спосаб захаваць віды, што знікаюць, — гэта забіць коней. Рашэнне ўладаў падтрымалі і мясцовыя экалагічныя групы, назваўшы яго «перамогай для дзікай прыроды і горных ручаёў».

У сваю чаргу, Аўстралійскі альянс у абарону брамбі, прызнаючы неабходнасць кантролю над колькасцю коней, шмат гадоў выступае за іх перасяленне, а не вынішчэнне.

Альянс адзначае, што ўсе праекты, якія абараняюць брамбі, навучаюць іх узаемадзейнічаць з чалавекам і знаходзяць ім новы дом, хоць дзяржаўнага фінансавання не атрымліваюць.

Нацыянальны парк Касцюшкі — найбуйнейшы парк у штаце Новы Паўднёвы Уэльс, яго плошча 6900 квадратных кіламетраў. Парк ёсць часткай аўстралійскіх Альпаў і атрымаў назву па аднайменнай гары, названай у гонар нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі (вышыня 2228 метраў), якая з'яўляецца найвышэйшым пунктам Аўстраліі і якая размешчана на тэрыторыі парку.

Чытайце таксама:

ЗША застаюцца без пандаў. Кітай забірае ўсіх назад

У Філадэльфіі мужчына спрабаваў трапіць на бейсбольны матч разам са сваім алігатарам

У Аўстраліі прапанавалі адстрэльваць кенгуру, каб яны не паміралі ад голаду

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
10
Абуральна
9