«Думаю, што ў Еўропе, свеце заўважылі тую пазіцыю, якую Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін абазначыў, сказаўшы, што абарона тэрыторыі Беларусі будзе ўспрымацца Расійскай Федэрацыяй як абарона адзіных рубяжоў Саюзнай дзяржавы. Сёння ўсё больш такая практыка падтрымліваецца і рэалізоўваецца», — сказаў Мезенцаў.
Ён сцвярджае, што «ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не гучалі ніякія пагрозы». «Ніколі і ніхто не можа сказаць, што Беларусь і Расія не былі б адкрытыя да дыялогу. Але дзейнасць міжнароднай супольнасці па-за правіламі міжнароднага права не можа быць падтрыманая [РФ і Беларуссю]», — адзначыў дзяржсакратар.
«Мы сёння цудоўна разумеем, што негатоўнасць Захаду да ўзаемадзеяння з Саюзнай дзяржавай на аснове раўнапраўнага дыялогу зʼяўляецца фактарам, які мы абавязаныя ўлічваць», — сказаў Мезенцаў.
24 лютага 2022 года Расія распачала вайну з Украінай, агрэсія адбылася з тэрыторыі Беларусі. Лукашэнкаўская ўлада падтрымлівае Расію ў гэтай вайне.