Рыгор Азаронак. Скрыншот відэа

Рыгор Азаронак. Скрыншот відэа

«Вось сядзелі яны нядаўна з Пятроўскім (Пятро Пятроўскі — іншы прапагандыст — НН), разважалі з мяккіх крэслаў, што айцішнікі ім не стварылі тэлефона або сацыяльнай сеткі. А ім што, замовіў хтосьці? З чаго трэба рабіць прадукт на рынак, які не здольны фізічна выйсці на ўзровень рэнтабельнасці, не кажучы ўжо аб прыцягненні аўдыторыі? Вось ёсць УКантакце. Якую канкурэнтную перавагу могуць стварыць беларускія айцішнікі, каб перавабіць карыстальнікаў з ВК таго ж? Хіба што якая тэхналагічная кілер-фіча, але сёння гэта ўжо не вызначальны фактар. Вось тэхналагічна ўбогі вайбер ёсць, папулярны ў Беларусі. Бо прывыклі. А пакуль буйных стваральнікаў кантэнту не завабіш, нічога не атрымаецца», — зазначае журналіст.

Бягун спасылаецца на досвед Нямеччыны і Францыі, дзе мала ўласных тэлефонаў, а ўсё завязана на індустрыі мікраэлектронікі Кітая і Тайваня.

«Айцішнікі нічога не далі Беларусі? А што, павінны? Працуюць, плацяць падаткі, сацыяльныя адлічэнні», — зазначае Ілья Бягун.

«І ўжо не тым, хто не ўдзельнічае ў дабаўленым ВУП, разважаць без глыбокага аналізу, тыкаючы пальцам у азадак, — закідае Азаронку Бягун. — Меркаванне павінна быць экспертным, а не імхошным без абгрунтавання, не кажучы ўжо пра адкрытую хлусню і спробы абгадзіць індустрыю або цэлыя буйныя пласты грамадзян».

«Так-так, быццам бы забыліся, як той жа Рыгор 15% насельніцтва краіны за любоў да рока псіхічнахворымі лічыў нядаўна, потым абсалютна без усялякага сораму браў інтэрв'ю ў заўзятага рокера Гаспарана», — кажа Бягун.

«Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду пад выглядам ідэалогіі і патрыятызму. А потым я павінен яшчэ любіць кагосьці? Дзесьці бачыў эпічную фразу: «Рыгор ёсць рупарам прэзідэнта і кажа тое, што той думае», — звяртаецца Ілья Бягун да найвышэйшага аўтарытэта ў сістэме. — Гэта значыць, пул журналістаў, дзе яго няма, транслюе адно, ён іншае, а цяпер гэта думкі першага? Як міф зручна, але да рэальнасці не мае ніякага дачынення».

Ілья Бягун — гэта ў мінулым праграміст, які ў 2020-м стаў актывістам штаба Валерыя Цапкалы, а пасля нейкі час быў палітэмігрантам, стараўся зблізіцца з асяродкам Святланы Ціханоўскай. Ëн рана, яшчэ ў пачатку 2021 года, вярнуўся ў Беларусь і стаў мілым гасцём прапагандысцкіх СМІ. Лідары апазіцыі лічылі яго засланцам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Раней кіраўніца гродзенскага абласнога аддзялення «Белай Русі» Святлана Вараніца некалькі разоў строга крытыкавала Вольгу Бондараву — блогерку прарасійскага чарнасоценскага толку. Яна ж заявіла: «Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай».

Чытайце таксама:
Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву
«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву
«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем
Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?
Клас
37
Панылы сорам
8
Ха-ха
59
Ого
8
Сумна
8
Абуральна
7