Сектар Газа пад ізраільскімі бамбардзіроўкамі. Фота: Fatima Shbair / AP

Сектар Газа пад ізраільскімі бамбардзіроўкамі. Фота: Fatima Shbair / AP

«Гаворка ідзе пра 7 супрацоўнікаў Службы знешняй разведкі Расіі, адпраўленых у сектар Газа ўсяго каля двух месяцаў таму для маніторынгу там палітычнай, вайсковай, сацыяльнай і эканамічнай сітуацый. Праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ў Ізраілі з імі знікла сувязь, яна адсутнічае на працягу двух тыдняў», — паведамляе выданне Makor Rishon са спасылкай на свае крыніцы ў Ізраілі і Расіі.

Паводле выдання, Крэмль вельмі занепакоены лёсам сваіх зніклых агентаў і для высвятлення ўсіх дэталяў вядзе непублічныя кантакты з адпаведнымі профільнымі ведамствамі Ізраіля.

Плюс да ўсяго, па сцвярджэнні крыніц, знікненне агентаў разведкі вымусіла расійскае кіраўніцтва змякчыць і нават палепшыць рыторыку ў дачыненні да Ізраіля і яго контрдзеянняў у Газе супраць тэрарыстаў ХАМАС.

«У апошнія дні да нас сталі паступаць запыты з Масквы датычна пошуку яе зніклых разведчыкаў. Лёс гэтых агентаў стаіць для Крамля вышэй, чым сітуацыя з выкрадзенымі ХАМАС расіянамі і ўвогуле з амаль 1000 расійскіх грамадзянаў у Газе.

Знікненне агентаў стала рэальнай прычынай раптоўнай змены тону расійскага кіраўніцтва ў адносінах да Ізраіля, што прывяло да публічных заклікаў Крамля да неадкладнага вызвалення закладнікаў з палону ХАМАС», — расказаў на ўмовах ананімнасці высокапастаўлены ізраільскі чыноўнік.

Ён таксама дадаў, што Расія не ўпершыню губляе сваіх агентаў у гэтым рэгіёне. Некалькі гадоў таму ў Лівіі за ўмяшанне ў прэзідэнцкія выбары мясцовыя спецслужбы арыштавалі трох супрацоўнікаў знешняй разведкі Расіі. Двух з іх удалося вызваліць дзякуючы намаганням Яўгена Прыгожына, кіраўніка ПВК «Вагнер», які загінуў у авіякатастрофе ў жніўні гэтага года.

Нагадаем, што пасля масавага нападу ХАМАС на тэрыторыю Ізраіля расійская і беларуская прапаганда пачала прасоўваць антыізраільскі парадак дня, сімпатызуючы палесцінскім баевікам і нават адмаўляючы іх шматлікія злачынствы.

Таксама былі спробы выставіць расійскія ваенныя дзеянні ва Украіне больш гуманнымі на фоне падзей у Ізраілі.

На расійскую прапаганду ўжо паспелі адрэагаваць ізраільскія медыя. Дасталася і прапагандыстам рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

У ізраільскай арміі назвалі ўмову, пры якой адменяць наземную аперацыю ў Газе

Эрдаган адмяніў свой візіт у Ізраіль і назваў ХАМАС «вызвольнай арганізацыяй»

Байдэн: Мы не можам дапусціць, каб такія тэрарысты, як ХАМАС, і такія тыраны, як Пуцін, перамаглі

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
28
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3