Фота: sckk.by

Фота: sckk.by

«Інфармацыя пра штраф за нанясенне шкоды навакольнаму асяроддзю не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю», — пракаментавалі ў прэс-службе канцэрна.

У ведамстве ўдакладнілі, што нядаўна Светлагорскі ЦКК сапраўды атрымаў праз суд штраф. Але гэта звязана, маўляў, з несвоечасовым афармленнем прыродаахоўных дазвольных дакументаў з-за заканчэння тэрміну дзеяння папярэдніх.

«Ніякай пагрозы ў сітуацыі, якая склалася, ні для экалогіі, ні для простых грамадзян няма, як і самой шкоды», — падкрэслілі ў канцэрне.

Таксама ў прэс-службе са спасылкай на Белгідрамет праінфармавалі, што ў Светлагорску перавышэнняў гранічнай дапушчальнай канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у атмасферы, маўляў, не фіксавалася.

Раней паведамлялася, што суд Гомельскай вобласці праняў рашэнне аб накладанні штрафу на Светлагорскі ЦКК. Цяпер прадпрыемства павінна пералічыць у дзяржбюджэт 3341758,02 рубля штрафу і 33417,58 рубля дзяржмыта.

Чытайце таксама:

Сёння ў Светлагорску смярдзіць. Прадпрыемства паведаміла пра выкід газаў

Светлагорскі тэлеканал «Ранак» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Светлагорскі ЦКК аднавіў пасля выбуху вытворчасць беленай цэлюлозы 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1