Журы прэміі ў складзе 16 чалавек будзе ацэньваць кінаработы ў трынаццаці намінацыях.

Самымі прадстаўнічымі аказаліся намінацыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм» і «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм» — у іх спаборнічаюць па 21 карціне. Тут прадстаўленыя «Метадычка» Паўла Мажара, «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч, «Ператрымка» Андрэя Кашперскага, «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі, «У жывым эфіры» Мары Тамковіч.

У намінацыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм» заяўленыя 17 стужак. Тут прысутнічаюць «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы, «Мара» Сашы Кулак, «Кураж» («Смеласць») Аляксея Палуяна і іншыя.

У катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм» ёсць адразу два фільмы Мікіты Лаўрэцкага: «Спатканне ў Мінску» і «Дзіцячы фільм». Яны будуць спаборнічаць за перамогу з «Лета 1989» Уладзіміра Казлова, а таксама стужкамі «Камеры ў вачах» і «Сем'янін» Віктара Лебедзева і Ганны Дэн.

У намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм» — сем канкурсантаў. Гэта «Адмова» і «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына, «Горы» Аляксандры Пакацілавай, «The primitives» і «Скачок» Генадзя Буто, «Shirey Mara» Наты Карнеевай і «Мая дзяўчына-кака» Мікіты Лаўрэцкага.

Таксама лаўрэатаў будуць выбіраць у катэгорыях «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне», «Найлепшы саунддызайн», «Адкрыццё года» і іншых.

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» ладзіцца з 2021 года і адзначае найлепшыя дасягненні ў сферы беларускага кіно, якое ствараюць беларусы паводле грамадзянства альбо нацыянальнасці ў краіне і за яе межамі. 

Чытайце таксама:

20 гадоў кліпу на песню «Госці». Што стала з яго героямі?

Памёр рэжысёр стужкі «Дарога на Курапаты», здымаць якую дапамагаў Зянон Пазняк

Праз месяц стартуе бясплатны анлайн-кінафестываль. Што пакажуць?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0