Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Акруговая рада Вялікапольскай медыцынскай палаты заявіла, што ўкраінскія і беларускія дактары падчас сваёй працы ў Польшчы не заўсёды належным чынам выконваюць законы аб прафесійнай дзейнасці.

Як перадае партал Medexpress.pl, гаворка ідзе пра факты самапраўнага карыстання законам аб спрошчаным атрыманні дазволу на працу, які ўводзіўся ў Польшчы падчас пандэміі каранавіруса для прыцягнення асоб з нееўрапейскай медыцынскай адукацыяй.

Гэтая норма дазваляла пераважна кандыдатам з Беларусі і Украіны атрымліваць умоўнае права на працу ў польскіх медустановах, практычна цалкам абыходзячы стандартную працэдуру пацвярджэння дыплома аб адукацыі.

«Дактары і медыцынскія работнікі з такіх краін, як Беларусь і Украіна, працягнулі карыстацца спрошчанай працэдурай і пасля заканчэння пандэміі. Закон недасканалы: ён не патрабуе іспыту на веданне польскай мовы, не вызначае крытэраў мінімальнай прафесійнай кваліфікацыі кандыдатаў і не мае дакладнага рэгулявання паўнамоцтваў гэтых умоўных спецыялістаў.

Усё гэта дагэтуль прыводзіць да шматлікіх парушэнняў заканадаўства. Некалькі спраў ужо перададзена ў мясцовую пракуратуру», — паведаміў партал Medexpress.pl са спасылкай на Вялікапольскую медыцынскую палату.

Там адзначылі, што за апошні час у Вялікапольскім ваяводстве былі адмоўлена 73 прэтэндэнтам у спрошчаным ліцэнзаванні і медыцынскім працаўладкаванні. Самая распаўсюджаная прычына адмовы — гэта недастатковае веданне польскай мовы для працы з пацыентамі і вядзення дакументацыі.

Апроч гэтага, нават тыя, каму было адмоўлена ў наданні спрошчанага права на працу, усё адно аказвалі медыцынскія паслугі і ўладкоўваліся ў мясцовыя бальніцы.

У сувязі з гэтым Вялікапольская медыцынская палата прапануе цалкам адмяніць спрошчаны механізм атрымання права на медыцынскую працу ў Польшчы для іншаземцаў не з краін Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

У якім стане знаходзіцца медыцына праз амаль 30 год лукашэнкаўскага кіравання? Гэта толькі тое, што апублічылі

Чаму маглі затрымаць беларусаў, якія прыйшлі атрымліваць польскія візы? 

У Польшчы перамагла апазіцыя. Як гэта адаб’ецца на Беларусі

Клас
24
Панылы сорам
53
Ха-ха
13
Ого
12
Сумна
30
Абуральна
44