Фота з сайта «Вайлдберыз»

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Некалькі гандляроў выставілі на продаж наборы, у якія ўваходзяць дзве похвавыя капсулы са штучнай крывёй (першую прапаноўваюць выкарыстаць адной, каб пратэсціраваць і зразумець, ці падабаецца вынік) і капсулу, якая павінна звузіць мышцы похвы. Кошт тавару — ад 88 да 117 рублёў.

Вось як апісваюць набор для «аднаўлення цнатлівасці» гандляры: «За 10-15 хвілін да палавога акта трэба ўвесці капсулу ў похву, далей ад тэмпературы і ад вільгаці абалонка капсул становіцца танчэйшай. Падчас палавога акту капсула разрываецца і з яе выцякае штучная кроў, накшталт таго, як гэта бывае пры натуральным разрыве цнатлівай плеўкі. Вадкасць капсул так падобная да крыві, што яе не адрозніць ад сапраўднай, і ў мужчын вельмі рэальныя адчуванні».

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Пазначана, што капсулы маюць на 100% натуральны склад: экстракт алоэ, бружмелі, магноліі, ягады годжы, рамонак, шафран, рамбутан, трубчасты флісавы бадыль.

Пішуць таксама аб тым, што нельга выкарыстоўваць капсулы пры болях у палавых органаў, падчас менструацыі, пры алергіі, ліхаманцы, венерычных захворваннях, пры цяжарнасці і ў перыяд лактацыі.

Тое, як рэкламуюць тавар на маркетплэйсе, часам выглядае смешна: «Нявінніца вы ці не, гэты прадукт ідэальна падыходзіць для тых, хто хоча дадаць крыху хвалявання ў сваё сэксуальнае жыццё. Не прапусціце магчымасці занурыцца ў свет эратычнага задавальнення і клопату пра сябе».

Канешне, кошт капсул нашмат меншы за кошт гіменапластыкі (аднаўлення гімена хірургічным спосабам) — у мінскіх клініках цана падобнай аперацыі даходзіць да дзвюх тысяч рублёў. Але ж наколькі выкарыстанне капсул бяспечна для жанчын? Мы задалі гэта пытанне гінеколагу.

— Мабыць, пачаць трэба з таго, што і гіменапластыка, і такія капсулы — гэта камерцыйныя прадукты, якія нікому не патрэбны. Я бы вельмі хацела, каб хаця б у беларускім грамадстве зніклі ўсе гэтыя міфы, звязаныя з «цнатлівасцю».

Чаму нават сёння мужчыны думаюць, быццам кроў на прасціне пасля першага сэксуальнага досведу — гэта добра? Чаму яны ўпэўненыя, што партнёрка павінна адчуваць боль? Гэта ўсё з-за недахопу сэксуальнай асветы і культывавання стэрэатыпаў. Насамрэч, дэфларацыя можа быць бязбольнай — і вось да гэтага трэба імкнуцца, а не да крывавай пасцельнай бялізны, —

пракаментавала доктарка (імя не прыводзіцца з меркаванняў бяспекі).

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Фота з сайта «Вайлдберыз»

Калі казаць пра склад капсул, то, калі ён адпавядае таму, што напісана на ўпакоўцы, гэта не нашкодзіць жанчыне.

— У сваёй практыцы я бачыла сур'ёзныя наступствы, калі жанчыны спрабавалі лячыць нейкія захворванні з дапамогай народных метадаў — напрыклад, кандыдоз часнаком, бо нейкая цётка сказала, што заўжды так рабілі. Але як гінеколаг я заклікаю не эксперыментаваць з тым, што не з’яўляецца лекамі, — дадае гінеколаг.

Чытайце таксама:

Кароткачасовае і доўгачасовае аднаўленне цнатлівасці. Цэны ў Мінску і меркаванне псіхолага 

Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг

Як беларусы ставіліся да сэксу

Клас
3
Панылы сорам
23
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2