«Калі казаць канкрэтна пра метры, то ад пункта пропуску да майго кабінета нешта каля 400 метраў. Ад майго кабінета да прыёмнай кіраўніка дзяржавы, дзе часта праходзяць мерапрыемствы, на якіх працуем мы, прэзідэнцкі пул, каля 400—450 метраў. Вось гэтыя дзве практычна базавыя дыстанцыі — амаль кіламетр. Залы, у якіх мы працуем, размяшчаюцца прыкладна на такой жа адлегласці (400—450 метраў. — Заўв. рэд.), дзесьці крыху менш, дзесьці крыху больш», — распавяла Наталля Эйсмант.

«Базава мінімум за паўдня 5—6 кіламетраў у Палацы Незалежнасці мы праходзім адназначна», — дадае яна.

Як кажа Эйсмант, большая частка працы праходзіць у Адміністрацыі Лукашэнкі на Карла Маркса, 38. «Пераезды, пераходы ці праца да канца дня ў палацы. Гэта такі базавы сцэнар», — распавяла Эйсмант.

Падчас афіцыйных візітаў працы на нагах становіцца больш. «Фактычна гэта многія гадзіны на нагах. Таму дыстанцыя, якую мы праходзім у такі працоўны дзень, даўжэе шматкроць», — кажа Эйсмант. 

Калі ў Палацы Незалежнасці экскурсіі, то падчас двух-, трохгадзіннай экскурсіі «набягае вельмі сурʼёзны кіламетраж», «адназначна за дзясятак», распавядае яна.

«Я заўсёды кажу, што добрая форма журналістаў — гэта наш службовы абавязак», — кажа Эйсмант.

І дадае, што ў мужчын усё ж такі ёсць перавага: жанчыны тут заўсёды абавязаныя хадзіць на абцасах, а мужчыны носяць туфлі, красоўкі. «Таму мы [жанчыны] праходзім больш складаныя дыстанцыі», — падсумавала Эйсмант.

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11