Як піша «Радыё Рацыя», аднаму з гарадзенцаў у адміністрацыі аўтавакзала патлумачылі, што раней такія аб’явы рабіў чалавек, а цяпер прыйшла камп’ютарная праграма з Мінска. Да таго ж у краіне дзве дзяржаўныя мовы.

Пытанні, чаму знікла менавіта беларуская мова і ці не збіраюцца транспартнікі ўжо цалкам увайсці ў Расію, «выклікалі невялікі скандал».

Абураны жыхар Гародні напісаў скаргу, але мяркуе, што эфекту не будзе.

Таксама днямі стала вядома, што ў маладзечанскіх электрычках зніклі беларускамоўныя абвесткі — з прыёмнікаў у вагонах гучыць толькі руская мова.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
45