Загінулы расійскі салдат за некалькі кіламетраў ад Андрэеўкі Данецкай вобласці Украіны, верасень 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo

Загінулы расійскі салдат за некалькі кіламетраў ад Андрэеўкі Данецкай вобласці Украіны, верасень 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo

Выведка называе прыкладныя лічбы страт расійскіх УС.

Імаверна, з пачатку поўнамаштабнай стадыі расійска-ўкраінскай вайны ў лютым 2022 года незваротныя страты расійскіх войскаў (забітыя і якія выбылі з ладу ў выніку раненняў) складаюць 150—190 тысяч чалавек.

Агульную колькасць страт з улікам часова параненых (ачунялых і тых, што могуць вярнуцца на поле бою) брытанская разведка ацэньвае ў 240—290 тысяч чалавек. У гэтую колькасць уваходзяць толькі вайскоўцы рэгулярных падраздзяленняў, без уліку наймітаў групоўкі «Вагнер».

Ні расійскі, ні ўкраінскі бок не паведамляе пра свае страты на вайне.

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
4