Бобі Чарлтан у 2018 годзе. Фота: Laurence Griffiths /Getty Images

Бобі Чарлтан у 2018 годзе. Фота: Laurence Griffiths /Getty Images

У заяве сям'і Чарлтана гаворыцца: «З вялікім смуткам мы паведамляем навіну пра тое, што сэр Бобі мірна памёр ранняй раніцай у суботу, у атачэнні сваёй сям'і».

Большую частку кар'еры гульца, з 1956 да 1973 года, Чарлтан правёў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд». Гуляючы за гэты клуб, ён забіў рэкордныя 249 галоў (нашмат пазней гэты рэкорд быў пабіты Уэйнам Руні), а агульная колькасць згуляных за «Манчэстэр Юнайтэд» матчаў склала рэкордныя 758 гульняў (рэкорд быў пабіты Раянам Гігзам).

У 1966 годзе, пасля перамогі зборнай Англіі на чэмпіянаце свету па футболе, Чарлтан атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст года. Акрамя таго, Чарлтан выйграваў чэмпіянат Англіі і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

Чарлтан таксама вядомы тым, што выжыў у авіякатастрофе ў Мюнхене ў 1958 годзе, у якой разбіўся самалёт з камандай «Манчэстэр Юнайтэд» на борце. З 44 чалавек, якія знаходзіліся ў самалёце, загінулі 23, яшчэ 19 атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Памерла славутая лыжніца і біятланістка Анфіса Разцова

Памёр комік Сяргей Гладкоў — запамінальны Мужык з «Вёскі дурняў»

Памёр Алег Ульянаў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
0