Касцёл святога Казіміра ў Стоўбцах. Фота: Wikimedia Commons

Касцёл святога Казіміра ў Стоўбцах. Фота: Wikimedia Commons

На атрыманым участку пасля правядзення раскопак плануецца адбудаваць капліцу святога Дамініка, аднавіць склепы, дзе месцяцца пахаванні фундатараў і манахаў-дамініканаў. А ўжо цяпер адбудаваная частка былой касцёльнай агароджы і брама-званіца.

Таксама вядзецца работа па ўзнаўленні кананізацыйнага працэсу Фабіяна Малішоўскага. Пры манаху Фабіяну Малішоўскім з яго непасрэдным удзелам у Стоўбцах быў у 1640 годзе ўзведзены каталіцкі храм імя Святога Антонія. У жніўні 1644-га Фабіян Малішоўскі памёр і яго пахавалі ў пабудаваным ім касцёле. У 1958 годзе храм быў узарваны, а парэшткі Фабіяна Малішоўскага ўдалося адшукаць толькі ў 2021 годзе. У канцы 2022 года іх урачыста перазахавалі, на цырымоніі прысутнічалі сярод іншых высокія дзяржаўныя чыноўнікі.

А некалькі месяцаў таму стала вядома, што стаўбцоўскі ксёндз Ігар Лашук, які за гады святарства займеў славу «ксяндза-будаўніка», знаходзіцца ў цесных бізнэс-стасунках з буйным бізнэсменам, адным з «кашалькоў рэжыму» Аляксандрам Зайцавым. Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, у верасні 2021 года святар Ігар Лашук заснаваў кампанію «Аліс ма», на якую падсанкцыйныя ўладальнікі кампаніі «Брэміна груп», што належыць Зайцаву, перапісалі частку сваёй маёмасці. І гэта прытым, што займацца бізнэсам каталіцкім святарам забараняе нават кананічнае права.

Чытайце таксама:

«Можа, самі пабудзьце святымі?» Ксёндз Лашук адказаў на расследаванне пра яго сувязі з «кашальком» Лукашэнкаў, а пасля выдаліў пост

Папа Францішак: Фінансавыя скандалы шкодзяць добраму імені Касцёла

У Стоўбцах знайшлі парэшткі каталіцкага манаха XVII стагоддзя. Яго магіла — месца паломніцтва

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
3