Кніга называецца «Віцебшчына: гісторыя, культура, спадчына». У ёй 20 старонак, кожная памерам 50 на 70 см. На старонках размешчаныя маркі, выкананыя ў тэхніцы лапікавага шыцця. Сюжэты адлюстроўваюць важныя вехі гісторыі, прыродныя асаблівасці, культурныя традыцыі Віцебскай вобласці.

Адкрывае альбом герб самага старажытнага горада Беларусі — Полацка. Ёсць маркі з выявамі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, князя Рагвалода, князёўны Рагнеды. Ствараючы кнігу, полацкія лапніцы адчулі сябе прадаўжальніцамі традыцый знакамітага земляка-першадрукара і асветніка Францыска Скарыны.

У працы над праектам прынялі ўдзел майстры з 18 раёнаў Віцебскай. вобласці. Вырабленыя маркі яны перадавалі ў Полацк, дзе ўдзельніцы клуба «Рошва» выконвалі ручную сцяжку, зборку і афармленне альбома.

«Мы працавалі 5 месяцаў без перапынку, — расказала кіраўніца і натхняльніца ўнікальнага праекта Ніна Ярмух. — Прыдумаць дызайн кожнай старонкі, напісаць дробныя літары, зрабіць зубцы на марках і шматслойную вокладку — усё гэта было няпроста.

Закупленыя матэрыялы не заўсёды падыходзілі па якасці, а з іх трэба было стварыць шэдэўральныя мініяцюры. Але нашы майстры валодаюць абсалютна ўсімі тэхнікамі, працуюць з любымі тканінамі, маюць аўтарскія ноу-хау. Таму ўсё атрымалася, і мы радыя, што вынік нашай працы падабаецца людзям».

Чытайце таксама:

«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Выйшла новая кніга Валянціна Акудовіча

У Слоніме настаўніцу з 20-гадовым стажам асудзілі за захоўванне кнігі па гісторыі

Выйшла кніга пра вулкан і цялятка. І тое, як іх выратаваў Пу

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1