Папраўчая калонія №5 у Івацэвічах. Фота: postalovsky-a.livejournal.com

Папраўчая калонія №5 у Івацэвічах. Фота: postalovsky-a.livejournal.com

Калонію, якая належыць упраўленню Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Брэсцкай вобласці, ліквідуюць «у мэтах аптымізацыі структуры папраўчых устаноў і лячэбна-працоўных прафілакторыяў». Так, згодна з указам аб ліквідацыі папраўчай установы, на яе месцы плануюць стварыць лячэбна-працоўны прафілакторый.

Цяпер МУС павінна за тры месяцы ліквідаваць ПК-5 і зарэгістраваць на яе месцы ЛПП-8. Прафілакторыю перададуць усю маёмасць калоніі. Таксама ведамства павінна зацвердзіць структуру і штатны расклад ЛПП.

Цяпер у папраўчай калоніі ў Івацэвічах адбываюць пакаранне, паводле сайта праваабарончага цэнтра «Вясна», сямёра палітвязняў: Антон Баброў, Аляксей Сямёнаў, Аляксандр Францкевіч, Аляксандр Аўдзяюк, Ілля Дубскі, Павел Беленік і Павел Пяскоў. 

Лячэбна-працоўны прафілакторый, які хочуць адкрыць на месцы калоніі, займаецца прымусовай ізаляцыяй і медыка-сацыяльнай рэадаптацыяй з абавязковым прыцягненнем да працы грамадзян, хворых на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію.

Чытайце таксама:

Затрымалі адміністратара канала «Салідарнасць Івацэвічы», ён у СІЗА

Як у Івацэвічах прайшла праверка гатоўнасці мясцовых уладаў да мабілізацыі ВІДЭА

Івацэвіцкі райвыканкам абгарадзілі калючым дротам, супрацьтанкавымі вожыкамі і мяшкамі з пяском

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
8