Прозвішчы і пасады гэтых сілавікоў на момант здзяйснення імі злачынстваў:

  • Яўген Шапецька — маёр, начальнік Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама (Акрэсціна);
  • Глеб Дрыль — маёр, намеснік начальніка ізалятара часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама (Акрэсціна);
  • Дзмітрый Страбкоў — палкоўнік унутранай службы, начальнік папраўчай установы «Турма №8 горада Жодзіна»;
  • Яўген Савіч — прапаршчык міліцыі, АМАП ГУУС Мінгарвыканкама;
  • Юлія Сакалова — старшы лейтэнант міліцыі, аддзел па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама;
  • Карына Валуйская — прапаршчык міліцыі, патрульна-паставая служба міліцыі Фрунзенскага РУУС горада Мінска.

Інфармацыя пра падазраваных, паводле Латушкі, апублікаваная дзяржаўным тэлеканалам Польшчы TVP на падставе звестак пракуратуры Польшчы. У дачыненні да вышэйзгаданых асоб выдадзены еўрапейскі ордэр на арышт.

Гэтыя асобы падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 3 арт. 189 Крымінальнага кодэкса Польшчы — здзяйсненне злачынства, звязанага з пазбаўленнем волі чалавека, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю.

Абвяшчэнне ў вышук сілавікоў Лукашэнкі стала вынікам сумеснай працы НАУ, польскага адваката Томаша Вілінскага, прадстаўнікоў кіберпартызан, BYPOL і іншых няўрадавых арганізацый, адзначаецца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

«Цэрбер вялікім нажом разразае мне твар». Студэнтка Ася Булыбенка — пра самае цяжкае зняволенне пасля зняволення, спробу суіцыду і вяртанне да жыцця

Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС

«Сур'ёзны сігнал усёй сілавой сістэме». Сілавікі Лукашэнкі аб’яўлены ў вышук

Клас
99
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3