Пры апытанні ў судзе Ірына засведчыла, што яна сапраўды ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» мела асабістую старонку, дзе ёсць падпіска на суполку «Zerkalo.io». Пра тое, што названая суполка прызнаная ўладамі «экстрэмісцкай», ёй было вядома.

Гэтае прызнанне Баранавай суддзёй Балаболавай было ўспрынята як доказ дачынення і вінаватасці «правапарушальніцы» ў распаўсюджванні экстрэмізму, і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП яна пакарала маладую жанчыну арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымалі караціста, нібыта за здымкі вайсковай тэхнікі

Магілёўца затрымалі за ўдзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі ў 2021-м

ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў стваральніка чата «Лошыца 46»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
20