Здымак ілюстрацыйны. Фота: Leon Neal/Getty Images

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Leon Neal/Getty Images

«Ёсць дакладная інфармацыя пра трох нашых загінулых грамадзян і трох выхадцаў з Беларусі. На вялікі жаль, у іх ліку і грамадзянка Беларусі, пра шпіталізацыю якой пасля абстрэлу раней паведамлялі СМІ», — цытуюць прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза «РИА Новости».

Паводле слоў чыноўніка, пасольства ў Ізраілі ў пастаянным рэжыме фіксуе і абнаўляе інфармацыю пра беларусаў і падтрымлівае пастаянны кантакт з суайчыннікамі. 

Цяпер вырашаецца пытанне дастаўкі цела памерлай у бальніцы Ашкелона беларускі на радзіму.

Раней было вядома пра гібель 25-гадовай Алены Астапенкі, якая нарадзілася ў Рэчыцы і працавала ў паліцыі, а таксама следчага Віталя Карасіка, які паходзіў з Магілёва.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Ізраіля назваў тры этапы вайны з ХАМАС

Байдэн: Мы не можам дапусціць, каб такія тэрарысты, як ХАМАС, і такія тыраны, як Пуцін, перамаглі

Падчас атакі ХАМАС загінула 12-гадовая дзяўчынка, пра якую расказала Джаан Роўлінг

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Ізраілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1