Фота: інстаграм-акаўнт kronospan_by

Фота: інстаграм-акаўнт kronospan_by

Інфармацыі пра трагедыю ў медыйнай прасторы было няшмат: аб інцыдэнце паведамляў міліцэйскі тэлеграм-канал «Зваротны бок». Праўда, у публікацыі сцвярджалася, што загінулы пагрэбаваў правіламі тэхнікі бяспекі пры правядзенні рамонтных прац пагрузчыка. Але следства прыйшло да іншых высноў.

Жонка рабочага, якога адправілі ў турму з-за гэтага інцыдэнту, цяпер вырашыла звярнуцца да Лукашэнкі — і нават завяла для гэтага акаўнт у тыктоку. Шматдзетная маці просіць беларускія ўлады пачуць яе крык душы.

— Майго мужа асудзілі з-за няшчаснага выпадку, які адбыўся на «Кранаспане» 9 снежня 2022 года. У той дзень ён разам са сваім напарнікам дэмантаваў мачту, і гэтая мачта ўпала на напарніка — мужчына памёр. Ва ўсім гэтым абвінавацілі майго мужа, далі яму 2,5 года абмежавання свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Жанчына распавядае, што іх сям’я з’яўляецца шматдзетнай, самаму малодшаму дзіцяці ўсяго год і пяць месяцаў, таму пайсці працаваць яна пакуль не мае магчымасці. Пры гэтым да трагедыі сям’я паспела ўзяць вялікі крэдыт на кватэру. Яна кажа, што суд не ўлічыў гэтых абставін.

— Хацелася б сказаць, што мой муж ніколі не піў, не курыў, добрасумленна ставіўся да выканання сваіх абавязкаў. Служыў тэрміновую службу, тры гады служыў па кантракце. Усюды яго характарызавалі вельмі станоўча.

Жанчына сцвярджае, што падчас расследавання Дэпартамента аховы працы былі выяўлены парушэнні ў трох чалавек, але абвінавачанне ў выніку выставілі толькі яе мужу.

− Майстар, які заступаў разам з імі ў начную змену, у сем гадзін вечара з'ехаў — пакінуў сваё працоўнае месца. І ніякага пакарання ён не панёс. Чамусьці нам не дазволілі правесці следчы эксперымент, каб даказаць, ад якіх менавіта дзеянняў упала мачта.

Шматдзетная маці таксама кажа, што ў яе вельмі шмат пытанняў да паказанняў сведак, якія не прысутнічалі ў момант падзення мачты. Яна называе ўсе іх паказанні галаслоўнымі.

— Хацелася б яшчэ сказаць, што, пакуль ішоў разгляд апеляцыі, рэчавы доказ — а менавіта той самы пагрузчык — быў знішчаны. І за гэта таксама ніхто не панёс ніякай адказнасці. Нам проста далі адпіску, што ўсё добра. Хаця ў мяне ёсць фатаграфіі, ёсць нават сведка, якому тэлефанавалі і казалі, што трэба разрэзаць пагрузчык.

За два дні відэа набрала 20 тысяч праглядаў. Нехта з каментатараў выразіў скепсіс адносна таго, што відэа ў тыктоку дапаможа дастукацца да Лукашэнкі: «Ён у тыктоку не сядзіць!» Шматдзетная маці парыравала: «Ён не сядзіць, але ж сядзяць іншыя людзі, а сарафаннага радыё яшчэ ніхто не адмяняў… Згадайце фільм «Ёлкі»».

У наступным відэа жанчына ўдакладняе:

— Там не было яшчэ пагрузчыка, які патрэбны для падстрахоўкі мачты — каб яна не ўпала. Быў пагрузчык, які знаходзіўся на рамонце — ён не мог быць скарыстаны як дапаможны. Я хачу толькі таго, каб у гэтай крымінальнай справе сапраўды разабраліся, каб справядлівасць перамагла. 

Шматдзетная маці спадзяваецца, што знойдуцца людзі, якія зоймуцца справай.

— Таму што вось нават наконт знішчанага пагрузчыка мы адразу падавалі заяву як пра знішчэнне рэчыўнага доказу — і былі адказы, што ўсё добра. А калі мы звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта да сапраўды паважанага чалавека Вольгі Іванаўны Чупрыс і яна паставіла гэтае пытанне на кантроль, нешта там зрушылася, нешта пачалі правяраць.

Жанчына распавяла, што цяпер яна плануе звяртацца ў Вярхоўны суд.

— Калі ласка, разбярыцеся, калі ласка, пачуйце. Тут сядзяць дзеці, яны вельмі чакаюць тату дома.

Чытайце таксама:

29-гадовы механізатар загінуў на ўборцы буракоў

У Гомелі наладчык праграмна адключыў 8 станкоў завода

У Мінску рухнуў 50-метровы кран

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
6