Іван Воўчык і пентаграмы. Фота: расійскія прапагандысцкія тэлеграм-каналы

Іван Воўчык і пентаграмы. Фота: расійскія прапагандысцкія тэлеграм-каналы

За намаляваныя пентаграмы з галовамі свіней у Маскве затрымалі 25-гадовую дзяўчыну і 28-гадовага мужчыну. Супраць іх завялі крымінальную справу за «пагрозу забойствам» і «вандалізм». Тыя прызналіся, што заказ атрымалі праз украінскі чат-бот.

Расійская прапаганда паведаміла, што замоўцам быў 32-гадовы Іван Воўчык — беларус, які жыве ў Кіеве.

«Ізвестія» са спасылкай на сваю крыніцу напісалі, што Воўчык таксама датычны да пагроз ваенкару Уладзіславу Шурыгіну. 19 верасня таму патэлефанавалі з невядомага нумара і паведамілі, што на яго дом наведзены беспілотнік.

«Наша Ніва» даведаліся крыху болей пра мужчыну. Вучыўся ён у Беларускім інстытуце правазнаўства на юрыста. Пасля працаваў відэографам у Мінску, таксама фатаграфаваў і прапаноўваў паслугі дызайнера. Увесну 2021-га мужчына выехаў з Беларусі ва Украіну, ратуючыся ад палітычнага пераследу.

«Наша Ніва» адшукала Івана і запыталася, ці сапраўды ён замаўляў пентаграмы каля кватэры Трушніна і ці баіцца пагроз расійскай прапаганды. Той адказаў жартам:

«Украінскія бабулі-вядзьмаркі з горада Канатопа папрасілі мяне знайсці людзей, якія ўмеюць маляваць. Яны намалявалі па пяці адрасах такія вітанні ад бабуль. Вось і ўсё».

Пад бабулямі-вядзьмаркамі Іван меў на ўвазе жанчын з Канатопа, якія пракліналі расійскіх салдат, што заехалі ў горад. Відэа з імі шырока разышлося.

Іван дадаў, што не ведае, як адбіраліся адрасы, па якіх маляваліся пентаграмы.

«А пагрозы расійскіх прапагандыстаў мяне хвалююць вельмі мала», — адзначыў Іван Воўчык.

Чытайце таксама:

Прапагандысты раскрылі яшчэ адну тугу эмігранта — па гаспадарчым мыле

Лукашэнкаўцы называюць фоты забітых ХАМАС дзяцей фэйкам, даказваюць гэта згенераваным шчанюком

«Праз некалькі хвілін вагон пранізалі крыкі Агурбаш». Прапагандысты звярнулі ўвагу на песні ў цягніках

Клас
44
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3