Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

19 кастрычніка ў Познані пачаўся суд над двума грамадзянамі Беларусі, абвінавачванымі ў шпіянажы на карысць беларускай вайсковай разведкі. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Most са спасылкай на PAP.pl.

Андрэя Р. і Дзмітрыя Н. затрымалі ў красавіку 2022 года, і з тых часоў яны ўтрымліваліся пад вартай. Адзін з іх быў вайскоўцам (цяпер — вайсковы пенсіянер). Іншы па прафесіі музыкант-бубнач. У Польшчу абодва прыехалі працаваць кіроўцамі.

Паводле следства, яны назіралі за вайсковымі і цывільнымі аб'ектамі, якія маюць крытычна важнае значэнне для абараназдольнасці Польшчы. Імаверна, гаворка ідзе ў тым ліку пра транспартную інфраструктуру. Паведамляецца, што гэтыя аб'екты размяшчаюцца на захадзе Польшчы.

Паколькі справа звязаная з дзяржаўнай таямніцай, суд вырашыў, што публічным будзе толькі чытанне абвінаваўчага заключэння, а далейшы судовы працэс пройдзе за зачыненымі дзвярыма.

Чытайце таксама:

У Польшчы за 14 месяцаў затрыманыя 22 шпіёны з Беларусі і Расіі

Прарасійскіх беларусаў, затрыманых у Польшчы, падазраюць у намеры падрываць цягнікі

У Польшчы двух беларусаў будуць судзіць за шпіянаж. Ім пагражае да 10 гадоў турмы

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0