Ілюстрацыйная выява. Фота: AP

Ілюстрацыйная выява. Фота: AP

Дзяржаўнае агенцтва нацыянальнай бяспекі Балгарыі заявіла пра затрыманне 12 чалавек, якія ў складзе міжнароднай злачыннай групоўкі таемна забяспечвалі расійскую армію ва Украіне таварамі падвойнага прызначэння.

Падрабязнасці аб справе cёння распавяло выданне Balkan Insight.

Паведамляецца, што сярод арыштаваных ёсць ураджэнцы Балгарыі, Албаніі, Расіі, Грэцыі і Беларусі. Паводле балгарскіх спецслужбаў, яны пастаўлялі прадукцыю не толькі рэгулярнай расійскай арміі, але таксама і ПВК «Вагнер», і чачэнскім падраздзяленням Рамзана Кадырава.

«Пяці з дванаццаці затрыманых ужо афіцыйна выстаўлена абвінавачанне. Гэта грамадзянін Расіі Раманас Ветрыдыс, яшчэ двое расіян Васіль і Яўген Ульянавы, албанец Яні Яшылі і ўраджэнец Беларусі Дзмітрый Дымітрыус.

Яны абвінавачваюцца ў тым, што пастаўлялі расійскім сілам ва Украіне розныя віды тавараў падвойнага прызначэння, у тым ліку аптычныя вінтовачныя прыцэлы і авіяцыйнае радыёабсталяванне», — перадае Balkan Insight.

Па інфармацыі следства, ценявыя пастаўкі тавараў для Расіі ішлі праз створаную ў 2019 годзе мясцовую фірму Aflon, якая знаходзіцца ў балгарскім горадзе Плоўдзіў і афіцыйна спецыялізуецца на гандлі вугалем, пшаніцай ды іншымі таварамі.

Кіравалі фірмай грамадзянін Расіі Ветрыдыс і грэцкі бізнэсмен Такіс Трыкідыс, які дагэтуль знаходзіцца на волі.

«Трыкідыс яшчэ ў 2013 годзе быў арыштаваны за тое, што ў складзе так званай «банды Калашнікава» ўчыніў на поўначы Грэцыі шматлікія рабаванні банкаў, банкаматаў, напады на паліцыянтаў. Ëн таксама ўдзельнічаў у незаконным абароце зброі і наркотыкаў. Ён тады быў прыгавораны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі», — расказвае выданне.

Журналісты дадаюць, што тавары для забеспячэння расійскай арміі ішлі з Плоўдзіва ў Сафію, а адтуль праз Турцыю траплялі ў Расію. Сама групоўка дзейнічала таксама і ў Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Сербіі, Сінгапуры і ААЭ.

Таксама гэтая справа дае дадатковы доказ сувязяў між еўрапейскім злачынным светам і расійскімі спецслужбамі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская дала інтэрв'ю, ад якога ў расійскай апазіцыі палыхнула. Што здарылася?

У Мінску знік прарасійскі прапагандыст і палітолаг з Украіны. Меркавана, ён затрыманы

Некаторых беларусаў арыштоўваюць проста пры падачы на польскія візы — Wyborcza

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5