Саламэ Зурабішвілі. Фота: Bernd von Jutrczenka / picture alliance via Getty Images

Саламэ Зурабішвілі. Фота: Bernd von Jutrczenka / picture alliance via Getty Images

Працэдуру імпічменту прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі запусціла кіроўная партыя «Грузінская мара», якая мае 84 месцы ў парламенце краіны. Аднак ёй, як раней і прадказвалася, не хапіла галасоў: за адстаўку Зурабішвілі прагаласавалі толькі 86 дэпутатаў са 100 неабходных.

Супраць імпічменту прагаласаваў толькі адзін чалавек, але гэта таму, што апазіцыя ў зале пасяджэнняў падчас галасавання не прысутнічала. 

Такім чынам, кіраўніца дзяржавы застаецца на сваёй пасадзе, хоць суд прызнаў парушэнне ёю Асноўнага Закона краіны, калі адправілася ў замежныя візіты без дазволу ўрада. 

У «Грузінскай мары» лічылі, што паездкі Зурабішвілі парушалі 52-і артыкул Канстытуцыі Грузіі, паводле якога прэзідэнт вядзе перамовы і выконвае прадстаўнічыя паўнамоцтвы ў замежнапалітычных адносінах са згоды кабінета.

Мэтай візітаў у еўрапейскія краіны і сустрэч з еўрапейскімі лідарамі Зурабішвілі называла еўрапейскую інтэграцыю Грузіі і атрыманне Грузіяй статусу кандыдата ў ЕС. Заявы еўрапейскіх лідараў, з якімі сустракалася прэзідэнтка, гэта пацвярджаюць.

Але ў кіроўнай партыі казалі пра адваротнае. «Грузінская мара» абвінавачвала прэзідэнта ў сабатажы нацыянальных інтарэсаў краіны і перашкодзе атрыманню статусу кандыдата ў ЕС, які Грузія, у адрозненне ад Малдовы і Украіны, не атрымала летам мінулага года.

Чытайце таксама:

Канстытуцыйны суд Грузіі слухае справу аб імпічменце прэзідэнту Зурабішвілі

Кіроўная «Грузінская мара» запусціла працэдуру імпічменту прэзідэнту Саламэ Зурабішвілі

Прэзідэнт Грузіі памілавала гендырэктара апазіцыйнага тэлеканала. Журналіст — адзін з самых непрымірымых крытыкаў урада

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2