Як піша «Трыбуна», на 39-й хвіліне сустрэчы пры ліку 1:2 на карысць «Славіі» паўабаронца мазырчукоў Уладзіслаў Полаз сфаліў на гульцы «Дынама» Арынья.

За гэта бразілец «прапісаў бычка» Полазу. Пачалася бойка, Арынья паспеў ударыць яшчэ некалькіх гульцоў-мазырчукоў, за што атрымаў прамую чырвоную картку.

Тым часам яшчэ адзін абаронца «Дынама» Раман Бегуноў прыёмам з вольнай барацьбы кінуў на газон яшчэ аднаго мазырчука. 

Па сканчэнні гульні ягоны відэазапіс знік з адкрытага доступу.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
33
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3