Эксперыментальныя БТРы з'явіліся на відэа, апублікаваным тэлеканалам RT. Такіх машын было выраблена каля дзясятка, адзначае Forbes. Некалькі гадоў праводзіліся іх выпрабаванні ва ўнутраных войсках, а пасля яны былі адпраўлены на захоўванне ў Навукова-даследчы выпрабавальны інстытут у Кубінцы Маскоўскай вобласці. У той час не было патрэбы ў новых БТРах, зазначаюць аналітыкі.

Яны дадаюць, што БТР-90 — добрая баявая машына, але з'яўленне на фронце экспрыментальных узораў сведчыць пра адчайнае становішча расійскай вайсковай прамысловасці.

На з'яўленне ў войсках эксперыментальнай тэхнікі звярнулі ўвагу таксама расійскія праваенныя тэлеграм-каналы, піша «Агенцтва. Навіны». «На фоне з'яўлення такога рарытэта ў зоне СВА ўжо нават не здзівімся, калі ў кампанію да яго дададуцца якія-небудзь не менш рарытэтныя ўзоры, накшталт танкаў Т-95 (распрацаваны ў 1990-я танк, было выпушчана дзве штукі) ці «Чорны Арол» (таксама распрацаваны ў 1990-я. — «Агенцтва»)», — напісаў блізкі да Мінабароны канал «Рыбар».

За год і восем месяцаў вайны ва Украіне расійскае войска страціла не менш за чатыры тысячы БМП і БТР. Гэта прыкладна траціна таго, што, паводле звестак вайсковых экспертаў, было на ўзбраенні расійскіх войскаў у лютым 2022 года.

У сакавіку Расія пачала здымаць з кансервацыі свае найстарэйшыя танкі Т-54 і Т-55 вытворчасці сярэдзіны XX стагоддзя. Тады ж на фронце з'явіліся расійскія «танкі-франкенштэйны»: бронетранспарцёры МТ-ЛБ з карабельнымі зенітнымі ўстаноўкамі.

Ваенныя эксперты тады параўноўвалі гэтую практыку з дзеяннямі ІДІЛ і «Аль-Каіды».

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0