Крымскі мост. Фота: Obozrevatel.com

Крымскі мост. Фота: Obozrevatel.com

Будаўнікі цалкам аднавілі Крымскі мост, які злучае Краснадарскі край і анексаваны Крым. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер урада РФ Марат Хуснулін, паведамляе «Медуза».

«Уся праца доўжылася менш як тры месяцы! За гэты час дэмантавалі два пашкоджаныя пралёты і насунулі новыя», — напісаў у тэлеграме Хуснулін.

Паводле яго слоў, работы па аднаўленні моста завяршылі на 18 дзён раней за вызначаны тэрмін. Рух аўтамабіляў адкрыты па ўсіх чатырох палосах.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну на Крымскім мосце адбыліся два выбухі — 8 кастрычніка 2022 года і 17 ліпеня 2023-га. Выбухі зладзіла Служба бяспекі Украіны.

З-за першага выбуху загінулі чатыры чалавекі, а адна з аўтамабільных частак моста часткова абрынулася. Неўзабаве ФСБ дала справаздачу аб затрыманні васьмі з 12 падазраваных па гэтай справе.

У выніку другога выбуху на мосце загінула сямейная пара, якая была ў адным з аўтамабіляў, а іх 14-гадовая дачка атрымала траўмы. Таксама пашкоджанні атрымала аўтамабільная частка моста.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3