Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

14 кастрычніка праваслаўныя, што трымаюцца юліянскага календара, святкуюць Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы.

Пакроў ушаноўваюць толькі хрысціяне ўсходняй традыцыі і пераважна на ўсходнеславянскіх землях.

Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі.

Асновай свята лічыцца з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю, дзеля Хрыста бажавольнаму, ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.

Падчас малебну за ўратаванне сталіцы Візантыі ад язычнікаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі. Пакроў-амафор стаў сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.

«Аxiнi нас пачэсным пакровам Тваiм, аxавай нас ад усягo благoга i малi Сына Твайгo, Xрыста Бoга нашага, збавiць душы нашы», — просяць Багародзіцу хрысціяне падчас святочнай літургіі.

Клас
12
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1